НАТА правядзе найбуйнейшыя ў сваёй гісторыі авіяцыйныя вучэнні
З 12 па 23 чэрвеня НАТА правядзе найбуйнейшыя з моманту заснавання арганізацыі шматнацыянальныя авіяцыйныя вучэнні Air Defender’23. Яны пройдуць пад кіраўніцтвам Германіі і будуць сканцэнтраваны на палявых трэніроўках аператыўнага і тактычнага роўню, галоўным чынам у Германіі, з перадавымі аператыўнымі пунктамі ў Чэхіі, Эстоніі і Латвіі.
-

Фота: bundeswehr.de
Акрамя Германіі, у іх прымуць удзел ЗША і яшчэ 22 краіны-саюзніцы, паведамляе Нацыянальная гвардыя ЗША. У вучэннях задзейнічаюць каля 220 самалётаў 23 тыпаў, прычым амаль 100 з іх будуць прадстаўляць больш за 40 падраздзяленняў ВПС.