Хрыстос Уваскрос!

ХРЫСТОС УВАСКРОС!
Шаноўныя сябры, сардэчна віншуем усіх, хто святкуе паводле грыгарыянскага календара, з Вялікаднем Хрыстовым!
Давайце будзем радавацца светлым адчуванням, якія абуджаюцца ў нас у гэты дзень, будзем поўныя веры, надзей і любові. Усім моцнага здароўя, шчасця, поспехаў і дабрабыту. Няхай добры настрой завітае ў кожную сям’ю, а душы сагрэюцца радасцю сустрэчы з роднымі ды блізкімі людзьмі.
Змрочная паласа для Беларусі ніяк не перапыняецца. Але ўваскрэслы Збаўца зноў дае прыклад перамогі жыцця над смерцю, дорыць агеньчык надзеі на адраджэнне, напаўняе верай змучаныя чалавечыя сэрцы. Святло ўваскрашэння ўсё роўна даходзіць праз змрочныя хмары, праз тоўшчу турэмных муроў, праз злое наваколле. Промні гэтага святла як і дзве тысячы гадоў таму дасягаюць мэты і сцвярджаюць Жыццё.
САПРАЎДЫ УВАСКРОС!