У Гародні асудзілі трох чалавек за эвакуацыю з Беларусі і супрацоўніцтва з „Дапамогай”



У Гарадзенскім абласным судзе 5 красавіка вынеслі прысуд былому мытніку Мікалаю Куляшову, двойчы палітзняволенай Аніце Бакуновіч і студэнту Ягору Курзіну.

Іх абвінавацілі ў „замаху на незаконнае перасячэнне мяжы”, „удзеле ў „экстрэмісцкім фармаванні” — арганізацыі „Дапамога”, а таксама па шэрагу іншых артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Суддзя Віктар Сянько прызначыў Мікалаю Куляшову пяць гадоў калоніі, Аніце Бакуновіч — тры з паловай гады зняволення, Ягору Курзіну — тры гады калоніі.