«Літаральна за паўгадзіны дамы заліло па вокны»



Пад Гомелем ноччу прарвала дамбу. АСВОД эвакуяваў людзей з затопленых дамоў, піша БелТА.

Паведамленне пра тое, што ў садовым таварыстве «Расінка-2» прарвала дамбу, паступіла ноччу каля паловы чацвёртага. Вада затапіла дамы з людзьмі і гаражы. «Літаральна за паўгадзіны дамы заліло па вокны», — распавялі ў АСВОД.

Ратавальнікі АСВОД дапамаглі эвакуявацца людзям са свойскімі жывёламі.

Паводле звестак Белгідрамета, ровень вады на 9 красавіка склаў на Cожы ў Гомелі — 628 см (або плюс 9 см за суткі). Таксама Днепр у Лоеве дадаў 35 см за суткі, ровень вады складае 563 см.

Беларускае Радыё Рацыя