Да Лукашэнкі раптоўна прыляцеў Шайгу на «канкрэтную размову»



Як паведамляе тэлеграм-канал прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі, Лукашэнка сустракаўся з міністрам абароны РФ Сяргеем Шайгу, які прыляцеў у Менск. Адзначаецца, што Шайгу прыехаў «на прадметную і канкрэтную размову на тэму забеспячэння бяспекі» «дзеля развіцця дамоўленасцяў з прэзідэнтам Расеі».

Галоўныя тэмы размовы з Сяргеем Шайгу, паводле «Пула першага», — забеспячэнне бяспекі і гарантыі для Беларусі ад Расеі «ў выпадку агрэсіі супраць Беларусі», а таксама баявая падрыхтоўка і зладжванне сумеснай групоўкі.

Лукашэнка на мінулым тыдні сустракаўся з Пуціным у Маскве, а ў Менск прылятаў дырэктар знешняй выведкі Расеі Сяргей Нарышкін.

Беларускае Радыё Рацыя