Пачынаецца суд над палітзняволенай Аленай Гнаўк
Сёння, 11 красавіка, пачынаецца суд над палітзняволенай Аленай Гнаўк.

Пружанскую актывістку, асуджаную да 3,5 гадоў калоніі, 15 жніўня перавялі ў папраўчую калонію № 4. Нядаўна яе змясцілі ў ПКТ. Таксама Алену пазбавілі амаль усіх перадач, тэлефанаванняў, спатканняў і скарацілі атаварку з 3 базавых велічыняў да 1. У зняволенні ў жанчыны пагоршылася здароўе.
Акрамя гэтага, па ініцыятыве адміністрацыі гомельскай калоніі супраць Алены ўзбудзілі крымінальную справу за „злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі”.
Суд над ёй распачнецца сёння, 11 красавіка, у судзе Чыгуначнага раёна Гомеля. Справу будзе разглядаць суддзя Яраслаў Парэмскі.
Беларускае Радыё Рацыя