За сакавік на Піншчыне прайшло каля 20 затрыманняў за каментары ў сацыяльных сетках
За сакавік на Піншчыне прайшло каля 20 затрыманняў грамадзянаў, якім у асноўным прад’явілі ў віну каментаванне ў “экстрэмісцкіх” сацыяльных сетках, распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў ды прапаганду нацысцкай сімволікі. Ёсць абвінавачванні і па незаконным захоўванні зброі.

“Затрыманні ўжо носяць сістэмны характар”, – адзначае праваабаронца Алесь Рамановіч:
– Не сказаў бы, што зараз штосьці ўзмацнілася. Затрыманні праходзяць па ўсёй Беларусі і перыядычна неяк хвалямі па розных гарадах. Мы можам нават назіраць такую сітуацыю, што вакол Пінска затрыманні па іншых гарадах, напрыклад, Баранавічы, Кобрын ці Жабінка. І ўжо відавочна, што хутка ўжо прыедуць і ў Пінск.
Дарэчы, па рэгіёнах пераважна працуюць так званыя “сілавікі-гастралёры”, якія на дзень-два прыязджаюць з вобласці ці нават сталіцы і “адпрацоўваюць” грамадзянаў па складзеным спісе.
Беларускае Радыё Рацыя