У Гомельскай вобласці сілавікі затрымалі адразу сем чалавек



Сілавікі ў Гомельскай вобласці затрымалі адразу шэсць мужчын і адну дзяўчыну. Іх абвінавачваюць у датычнасці да экстрэмісцкай дзейнасці, паведамляе „Вясна”.

Адзін з мужчынаў у пакаяльным відэа кажа, што быў падпісаны на „экстрэмісцкія” тг-каналы і заклікаў да экстрэмізму іншых: „Пісаў у чатах і раіў, што і як рабіць. Пра лазерныя ўказкі і ўсё астатняе”.