Памёр падляшскі фалькларыст Сцяпан Копа



Фота: Радыё Беласток

Памёр вядомы збіральнік спеўнай і музычнай спадчыны беларусаў Падляшша, фалькларыст, музыкант і аніматар культуры Сцяпан Копа. Пра гэта ў фэйсбуку паведаміў журналіст Зміцер Косцін.

Сцяпану Копу было 78 гадоў.

Развітанне і паніхіда пройдуць сёння, 12 красавіка, у 18:00 у беластоцкай царкве Св. Юр’я.

Адпяванне — 13 красавіка ў 08:00 у царкве Св. Юр’я.

Сцяпана Копу пахаваюць на праваслаўных могілках на Выгодзе ў Беластоку.