Шматдзетнаму бацьку з Баранавічаў замянілі „хатнюю хімію” на тэрмін у калоніі
12-га красавіка ў судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы разглядалася справа „аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу” у дачыненні да Антона Кавалёва.

Працэс разглядала суддзя Іна Паўлоўская, якая ў 2021 годзе прызначыла Антону два гады „хатняй хіміі” за каментар на старонцы палітвязня.
Вядома, што Кавалёву заставалася адбыць каля 8 месяцаў „хатняй хіміі”. Аднак нібыта з-за парушэнняў умоў адбывання пакарання яму ўзмацнілі пакаранне і прызначылі 4 месяцы калоніі. Мужчына быў узяты пад варту пасля суда.