20 гадоў „Краязнаўчай газеце”



13 красавіка 2003 года выйшаў у свет першы нумар беларускай „Краязнаўчай газеты”, заснаваны Беларускім фондам культуры. І вось ужо на працягу 20 гадоў выдаецца гэта цікавая і вельмі неабходная для чытачоў газета.

На яе старонках змяшчаюцца артыкулы мясцовых краязнаўцаў, прысвечаныя гісторыі і традыцыям рэгіёнаў Беларусі, даследаванні навукоўцаў пра гісторыю, этнаграфію, фальклор і архітэктуру, пра гістарычныя падзеі і асобаў, а таксама расповяды пра землякоў, якія праславіліся не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.

Газета выдаецца штотыднёва на 8 старонках. Рэдагуе яе сёння Максім Гальпяровіч.

Беларускае Радыё Рацыя