Выйшаў фільм-біяграфія пра нараджэнку Баранавічаў Валерыю Навадворскую



Выйшаў першы фільм-біяграфія пра нараджэнку Баранавічаў Валерыю Навадворскую. Яго можна паглядзець на Ютубе. Дакументальная стужка “Белае паліто” — першая кінабіяграфія расейскай актывісткі і праваабаронцы Валерыі Навадворскай, якая нарадзілася і расла ў Баранавічах. Яна была перакананай антысаветчыцай, рэзка выказвалася пра расейскія ўлады і асабіста Пуціна.

“У нас цяпер ваенная дыктатура, прыкрытая псеўдадэмакратыяй, якая не працуе. Не можа захавацца палітычная свабода ў краіне, якая галасуе за ваеннага злачынцу”, — гаварыла Навадворская яшчэ ў 2000 годзе. Валерыя Навадворская была сімвалам змагання за справядлівасць і адначасна аб’ектам кпінаў з боку ўладаў і апанентаў.

Беларускае Радыё Рацыя