Ва ўнутраных войсках ствараюць добраахвотніцкія падраздзяленні колькасцю каля 1000 чалавек



Пра гэта заявіў намеснік міністра ўнутраных спраў Мікалай Карпянкоў у эфіры дзяржаўнага тэлеканала СТВ.

Ён звязаў неабходнасць узмацнення ўнутраных войскаў з вайной ва Украіне. Па ягоных словах, ужо прызначаны камандны склад, які адбірае афіцэраў. Канчаткова падраздзяленні хочуць сфармаваць летам 2023 году.

Карпянкоў адзначыў важнасць работы ўнутраных войскаў на мяжы, пры ахове чыгункі, суправаджэнні эшалонаў з расейскімі войскамі. Ён падкрэсліў, што менавіта ўнутраныя войскі займаюцца канваіраваннем і аховай зняволеных, у тым ліку затрыманых па палітычных матывах.