Канцэрт Кацярыны Ваданосавай у Беластоку



18 красавіка Кацярына Ваданосава, музыка і тэлевядучая, грае вялікі сольны канцэрт у Беластоку!

Дата: 18 красавіка. Час: 19.00 (час мясцовы). Месца: кавярня Беластоцкага тэатру лялек, Kalinowskiego, 1, Беласток.

«У красавіку я святкую Дзень народзінаў. Калі я задумалася пра тое, які падарунак хачу атрымаць, то зразумела, што самы лепшы падарунак магу зрабіць сабе сама: паклікаць з розных гарадоў і краін сваіх музыкаў, з якімі ў Беларусі прайшла агонь, ваду, маршы і дваровыя канцэрты, і адыграць паўнавартасны акустычны канцэрт.

Гэта будзе першы наш супольны выступ пасля эміграцыі і майго выхаду ў рэмісію пасля анкалогіі, з якога, я спадзяюся, адновіцца нашая супольная праца ды творчасць. І спадзяюся, гэта будзе найлепшы Дзень народзінаў, які толькі можна ўявіць», — кажа спадарыня Кацярына.

У канцэрце бяруць удзел:

Кацярына Ваданосава — вакал, духавыя, гітара, клавішы;

Ганна Лепяшкевіч — цымбалы;

Васіль Ярмоленка — гітара.

Квіткі — 50 злотых пры набыцці загадзя (пішыце на мэйл [email protected] альбо ў мэсэнджар Фонду Tutaka) альбо 60 злотых на ўваходзе.