Лідскаму паэту споўнілася б 85
15 красавіка лідскаму паэту і журналісту Пятру Макарэвічу (1938-2014) споўнілася б 85 гадоў з дня нараджэння.

Нарадзіўся Пётр Макарэвіч 15 кастрычніка 1938 года ў вёсцы Шынкі на Крупшчыне. Скончыў Бобрскую СШ і Беларускі дзяржаўны педінстытут імя Горкага. Працаваў і спасцігаў жыццё калгаснікам, пагранічнікам, загадчыкам раённай бібліятэкі, інструктарам РК КПБ, рабочым завода, карэспандэнтам раённай газеты, гарадскога радыё, быў беспрацоўным, начным вартаўніком… Пётр Макарэвіч жыў у Лідзе. Напісаў і выдаў зборнікі вершаў “Злітак” і “Расінкі беларускіх слоў”, аўтар шматлікіх публікацый у друку. З’яўляўся сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў і Лідскага ТБМ.

У прадмове да кнігі “Расінкі беларускіх слоў” Пятра Макарэвіча паэт Анатоль Вярцінскі сказаў: “Вершы Пятра Макарэвіча ў пераважнай большасці яўна аўтабіяграфічныя”. І гэта, сапраўды, так:
Перад начальствам я ніколі
Ў жыцці не шапкаваў.
Раб касы, сякеры, поля –

Беларускае Радыё Рацыя