Анонс перадачы “Мы бачым”: Школа беларускай традыцыйнай культуры



Заняткі па нацыяльных спевах і танцах, дударскія ўрокі, гуканне вясны, жаніцьба Цярэшкі, святкаванне Дня Волі…

Школа беларускай традыцыйнай культуры дапамагае захоўваць звычаі і абрады нашых продкаў з розных бакоў, праз розныя падзеі. Працягвае ідэйная натхняльніца ўстановы Наталка:

Пра Вялікдзень і іншыя святы, а таксама пра дзейнасць Школы беларускай традыцыйнай культуры Наталка распавядзе ў праграме “Мы бачым” на Беларускім Радыё Рацыя ў пятніцу, 14-га сакавіка. Пачатак перадачы – у 19:30 па польскім часе.

Беларускае Радыё Рацыя