У Беларусі 15 новых палітвязняў
ПЦ «Вясна» сумесна з іншымі беларускімі праваабарончымі арганізацыямі апублікавалі заяву аб прызнанні палітвязнямі яшчэ 15 чалавек.
Гэта Аляксандр Емяльянаў, Іван Котаў, Канстанцін Лапіцкі, Радыён Качаткоў, Раман Янкоўскі, Аляксандр Румко, Таццяна Курыліна, Арцём Зубракоў, Мікалай Давыдаў, Анатоль Маліноўскі, Ірэна Клявец, Вольга Саламенік, Уладзімір Трыфанаў, Ягор Курзін, Максім Селязнёў.
Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, перагледзець палітычна матываваныя прысуды і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.
У Беларусі на сёння 1498 палітвязняў, паводле Праваабарончага цэнтру «Вясна». Іншыя праваабарончыя ініцыятывы заяўляюць, што палітзняволеных нашмат больш.
Беларускае Радыё Рацыя
