Уладальнік гарадзенскай этнакрамы „Цудоўня” арыштаваны на 10 сутак
Уладальнік гаадзенскай этнаграмы „Цудоўня” Андрэй Несцяровіч асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту, паведамляе hrodna.life.

Яго затрымалі 14 красавіка ў Гародні і судзілі за „распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”.
„Цудоўня” заснаваная ў 2015 годзе. Пасля жніўня 2020-га крама сутыкнулася са штрафамі і пазбаўленнем памяшкання, але працягвала працаваць. Летась Несцяровіч тлумачыў, чаму падчас рэпрэсій вырашыў застацца ў Беларусі: „Тут мой дом. Тут я адчуваю сябе патрэбным. Тут я рабіў культуру, раблю культуру. Калі я з’еду, хто будзе рабіць культуру?”