Музычны гурт „Znak Stop” прэзентаваў кліп на песню „Знайду”
Беларускі гурт „Znak Stop” прэзентуе кліп на песню „Знайду”, якая ўвайшла ў трылогію „Форма”.
Рэжысёрам відэа выступіў Аляксандр Патканян.
Ідэю кліпу ракрывае ўдзельнік калектыву „Znak Stop” Андрэй Лугін:
– Большасць песні знята ў такіх лакацыях, якія знаходзяцца пад мостам ці на мосце. У нас даўно была ідэя зняць кліп пад мостам. На першы погляд месца нібы цісне на цябе, бо з бакоў ідзе святло, але хацелася паказаць менавіта гэтую перспектыву месца, якое знаходзіцца пад вялікім купалам, які з’яўляецца дарогай. Цудоўна, што атрымалася рэалізаваць гэту ідэю.
Убачыць кліп цяпер можна на YouTube канале гурта.
Беларускае Радыё Рацыя