Гартэнзія, ружа, барвінак: эколагі просяць адмовіцца ад штучных кветак на могілках



На Падляшшы і Беларусі – трэці дзень пасля Пасхі, калі людзі наведваюць могілкі ды нясуць кветкі. І з большага яны пластыкавыя.

Фота: greenbelarus.info

Менеджарка «Зялёнага Тэлефона» Паліна Бурко яшчэ раз нагадала пра шкоду ад штучных кветак у афармленні месцаў пахавання:

Кветкі часта робяцца з розных тыпаў пластыка, і таму яны не могуць быць пераробленыя. То-бок нельга выкінуць гэтыя кветкі проста ў сметніцу да пластыка для далейшай перапрацоўкі. У гэтыя кветкі льюцца не вельмі добрыя для чалавека фарбы, гэта можна пабачыць у выглядзе гэтых кветак, што яны вельмі кіслотныя звычайна, і па паху. Кали, напрыкалад, спальваць такое смецце, то гэта таксама выкіды ў атмасфернае асяроддзе розных хиімічных рэчываў, якія маюць уплыў на здароўе чалавека, асабліва на дзяцей. А калі гэты пластык выкідаць і проста звозіць на палігон, то для таго, каб раскласціся, трэба 100 ці нават да 500 гадоў.

Такім чынам, эколагі заклікаюць пры адведанні магіл сваякоў аддаць перавагу «жывым» кветкам для афармлення месцаў пахванняў. Гэта могуць быць веснавыя кветкі, дэкаратыўны мох, плюшч, нізкарослыя дрэвы і наўпроставае травяное покрыва.

Беларускае Радыё Рацыя