Павел Усаў: Візіт Пушыліна ставіць Беларусь у адзін шэраг з акупаванымі Расеяй тэрыторыямі Украіны



Лукашэнка прыняў у Менску лідара данецкіх сепаратыстаў Дзяніса Пушыліна і заявіў пра гатоўнасць яму дапамагчы ва „узнаўленні рэспублікі”.

Сітуацыю падчас адмысловай анлайн-сустрэчы пракаментаваў палітолаг Павел Усаў:

У сённяшняй сітуацыі гэты візіт вельмі знакавы, ён паказвае, што Лукашэнка скаціўся да ўзроўню рэгіянальнага палітыка. Сустракаецца па сутнасці з кіраўніком акупацыйнай адміністрацыі Данецкай вобласці, чалавекам, які не мае ніякай вагі нават на расейскай геапалітычнай сцэне. Гэта такое публічнае прыніжэнне.

Па словах Паўла Усава, для Беларусі ў такіх умовах варта захаваць інфармацыйны асветніцка-культурны супраціў, які паспрыяе адстойванню незалежнасці і суверэнітэту беларускага народа на фоне акупацыйнай палітыкі Расеі. Трывожным знакам можна лічыць і адкліканне з Менску МЗС амбасадара Украіны для кансультацый у адказ на візіт лідара ДНР у Беларусь.

Беларускае Радыё Рацыя