Юлія Юхно: Дапаможам сем’ям былых палітзняволеных
Рэпрэсаваным беларусам дапамогуць у Італіі, дзе прымуць некалькі сем‘яў былых палітвязняў па праграме для ўцекачоў.
Пра праграму распавядае прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Італіі Юлія Юхно:
-Гэта праграма для тых, хто зараз знаходзіцца ў небяспецы ў Беларусі, альбо ў іншых краінах не Еўразвязу. І гэта тыя людзі, якія маюць патрэбу ў дапамозе, у рэлакацыі ў краіну шэнгену. У гэтым выпадку – у Італіі. Гэта праграма не для тых, хто ўжо мае ВНЖ.
Па словах Юліі Юхно, праграма будзе рабіцца па яе персанальным прыкладзе і з дапамогай іншых арганізацыяў:
-Я сачу за гэтым працэсам, таму што я сама атрымоўвала гэты статус уцекача. І я ведаю, як гэта працуе. Потым ёсць іншыя арганізацыі, якія дапамагаюць, з якімі я зараз камунікую, мы супрацоўнічаем наконт таго, каб было жытло і медыцынская дапамога і гэтак далей. Таксама моўныя курсы па жыцці ў Італіі, без італьянскай мовы немагчыма.
Юлія Юхно ўпэўненая, што першым прыкладам такой дапамогі ёсць прыклад дапамогі сям’і беларускага палітзняволенага Віталя Жука.
Беларускае Радыё Рацыя

