У Варшаве паказалі спектакль „Адпусці народ”



У Варшаве ў Музеі Вольнай Беларусі паказалі музычны спектакль „Адпусці народ”. Велікодную пастаноўку ладзіць тэатр лялек Батлейка і Хор вольных беларусаў.

Працягвае ініцыятар стварэння Батлейкі Зміцер Хведарук:

Пастаноўка „Адпусці мой народ” уяўляе з сябе вось такую невялікую кампіляцыю біблейскай гісторыі пра вызваленне ізраільскага народу з няволі. І пераемнасці ўжо ў „Новым запавеце”, што Хрыстос пайшоў на крыж, уваскрос і такім чынам вывеў веруючых людзей з няволі граху. Паказваем такую пераемнасць пра вызваленне з палітычнай няволі да вызвалення духоўнага.

Наступны паказ пастаноўкі „Адпусці народ” народ адбудзецца ўжо ў суботу, 22 красавіка.

Беларускае Радыё Рацыя