Сацыёлаг Наталля Рабава: Улада імкнецца знішчыць незалежны даследчы сектар
У Беларусі не спыняюцца рэпрэсіі ў дачыненні да даследчыкаў. Чаму беларуская дзяржава пераследуе экспертаў? І як цяпер выглядае стан беларускага даследніцкага сектару? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае эксперт Школы маладых менеджараў публічнага адміністарвання Simpa Наталля Рабава ў гутарцы з Юліяй Сівец.

РР: Мы паразмаўляем пра стан даследчыцкага сектару, чаму менавіта адбываецца такі наступ беларускай дзяржавы на даследчыкаў і даследчыцкія цэнтры. Ці маю рацыю, калі скажу, што ўлічваючы ўсе рэпрэсіі ў дачыненні да даследчыкаў, экспертаў, якія назіраюцца ў Беларусі, што дзяржава баіцца ў пэўнай ступені даследчыкаў. Ці гэта не зусім так?
Наталля Рабава: Не ведаю, ці баіцца, ці проста ненавідзіць, але дакладна хоча пазбавіцца ад гэтых людзей, якія на экспертным узроўні расказваюць і насельніцтву, і ўсяму свету, што адбываецца ў Беларусі щ розных сектарах – у эканоміцы, у бяспецы, у публічным адміністраванні, у палітыцы, ва ўсіх сферах. Вось толькі ў мінулым годзе тыя нямногія даследчыкі, што засталіся ў Беларусі, шмат з іх былі рэпрэсаваны. Я нават не маю на ўвазе даследчыкаў ні з універсітэтаў, ці Акадэміі Навук, якія таксама моцна пацярпелі за гэты час, а вось незалежныя даследчыя цэнтры, якіх вельмі мала ў Беларусі, і вось тыя людзі, якія заставаліся ў Беларусі – яны пацярпелі. Таццяна Кузіна і Валерыя Касцюгова ўжо ў гэтым годзе прысуджаны да 10 гадоў зняволення і ўвесь мінулы год яны знаходзіліся за кратамі. Сацыёлаг Таццяна Вадалажская прысуджаная да двух з паловай гадоў. Мацкевічу прысудзілі 5 гадоў калоніі за інтэрв’ю дэструктыўнаму каналу. На сутках былі сацыёлаг Аксана Шэлест, урбаніст Кірыл Мальцаў. Яўген Меркіс таксама прысуджаны да зняволення. Ужо ў гэтым годзе быў затрыманы Ягор Лебядок. Яшчэ я ведаю некалі выпадкаў, якія пакуль не сталі публічнымі.
Цалкам размова:
Беларускае Радыё Рацыя