Гарадзенскі тэатр лялек: поўная русіфікацыя
У рэпертуары Гарадзенскага тэатра лялек не засталося аніводнага спектакля на беларускай мове. Гэта вынікае з афішы бягучага і наступнага месяцаў, паведамляе hpravy.org.
-

Фота: tripadvisor.ru
Русіфікацыя гэтай установы культуры стала абсалютнай і татальнай. За апошнія гады, пасля падзей 2020 года, адміністрацыя ўстановы пазбавілася усіх “нядобранадзейных” актораў, а ў рэпертуары засталася суцэльная расейшчына.