Ціханоўская заклікала беларусаў замежжа выходзіць на „Чарнобыльскі шлях”



Святлана Ціханоўская заклікала выходзіць на „Чарнобыльскі шлях” у сваіх гарадах. 26-га красавіка будуць адзначацца 37-я ўгодкі Чарнобыльскай катастрофы.

Ціханоўская звярнулася да тых, хто знаходзіцца ў фізічнай бяспецы: “Палітыкі, актывісты, журналісты, прадпрымальнікі, айцішнікі, студэнты і пенсіянеры, — выходзьце на акцыі 26 красавіка, у дзень Чарнобыльскай трагедыі, у сваім горадзе. Вялікія акцыі ўжо запланаваныя ў Вільні і Варшаве. Далучайцеся да акцый у гэтых гарадах ці арганізуйце іх у сваіх, каб гучна і публічна заявіць — беларусы супраць ядзернай зброі”.

У 1996—2019 гадах вялікі „Чарнобыльскі шлях” рэгулярна ладзіўся ў Менску.