Анонс перадачы „Мы бачым”: гадавіна катастрофы на Чарнобыльскай АЭС
26 красавіка 1986 года – сумная дата для беларусаў і украінцаў. У гэты дзень адбылася тэхнагеннай катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Час паказаў не толькі маштабы бяды ад атаму, а прынёс па ініцыятыве Лукашэнкі новыя страшныя праблемы, кажа лідар Руху Салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык:
-Не забывайце, што цяпер, калі мы кажам пра Чарнобыль, гэта не толькі гісторыя самой Чарнобыльскай катастрофы, гэта не толькі гісторыя Астравецкай АЭС, гэта цяпер яшчэ адна страшная небяспека, якая можа прывесці да катастрофы ва ўсёй Еўропе. Гэта рашэнне Уладзіміра Пуціна, якое было агучана 25 сакавіка, пра размяшчэнне ядзернай тактычнай зброі ў Беларусі.
Паводле Вячаслава Сіўчыка, толькі агульнымі і цвёрдымі намаганнямі цывілізаванага свету можна спыніць злачынную дзейнасць двух крывавых дыктатараў – Пуціна і Лукашэнкі.
Больш пра трагічныя падзеі, звязаныя з атамам у Беларусі, можна пачуць у публіцыстычнай перадачы «Мы бачым», якая прагучыць сёння ў 17.10 па беларускім часе, па польскім – на гадзіну раней.
Беларускае Радыё Рацыя
