На прабеларускія і праўкраінскія тэматыкі працягваюць праяўляць актыўнасць беларусы Чэхіі
Разам з тым, для іх па-ранейшаму захоўваюцца праблемы з легалізацыяй у такой краіне, – распавяла беларуска Ганна Багдановіч:
– Дыяспары працягваюць быць актыўнымі. Напрыклад былі мерапрыемствы на Дзень Волі ў Брно, у Празе. Таксама будзе выстава, прысвечаная Ларысе Геніюш. Я бачыла, што адбывалася дыскусія ад Беларусі. Гэта было звязана з тым, што там пераадычна ставяць спектакль пра беларускіх палітычных вязняў. Трымаем Беларусь у палітычным парадку дня.

Беларуска Ганна Багдановіч дадала, што беларуская дыяспара заўсёды шукае агульныя кропкі для супрацы з прадстаўнікамі ўкраінскай дыяспары. І дапамагае як фінансава, так і ў інфармацыйным ды гуманітарных планах.
Беларускае Радыё Рацыя