У Докшыцах зноў хапун за „экстрэмісцкія матэрыялы”



У Докшыцах затрымліваюць людзей па артыкуле 19.11  (распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць).

Фота: wikipedia.org

Пра гэта паведамляе краязнаўца Кастусь Шыталь.

Паводле яго інфармацыі, за апошні час пратаколы былі складзеныя на Сяргея Парцянку, Анатоля Шароха, таксама затрымалі Сяргея Дваяжонава.