Моцна хвораму навукоўцу Ігару Бортніку прызначылі яшчэ 15 сутак арышту



Супрацоўніку Полацкага гісторыка-культурнага запаведніка Ігару Бортніку прызначылі 15 сутак арышту.

Паводле папярэдняй інфармацыі, Ігару інкрымінавалі арт. 19.11 (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) за „экстрэмісцкія” падпіскі на YouTube. Бортніка затрымалі 30 сакавіка, калі падчас аблавы былі затрыманы больш за 10 супрацоўнікаў гісторыка-культурнага запаведніка. Пазней яму прызначылі 10 і 13 сутак арышту.

Паведамлялася, што падчас адбыцця арышту ў Ігара забралі 300 рублёў у якасці кампенсацыі за данат на Фэйсбуку. Акрамя гэтага, цяпер ён праходзіць цяжкую рэабілітацыю пасля не вельмі ўдалай аперацыі па выдаленні міжпазванковай грыжы. Праз моцныя болі ў спіне ён не спаў каля 40 гадзінаў.