Зянону Пазняку – 79 гадоў



Сёння дзень народзінаў адзначае Зянон Пазняк. Знакамітаму палітычнаму дзеячу спаўняецца 79 гадоў.

Беларускі палітык і грамадскі дзеяч, археолаг, мастацтвазнаўца, пісьменнік. Унук беларускага дзеяча ў Заходняй Беларусі (Польшчы) Янкі Пазняка. Адзін з заснавальнікаў “Мартыралога Беларусі” і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэнне”, старшыня Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі – БНФ (з 1999).

Дзякуючы Зянону Пазняку ў 1988 годзе былі адкрытыя і даследаваныя масавыя пахаванні ў Курапатах. Ён вылучаўся кандыдатам у прэзідэнты Беларусі на выбарах 1994 года, калі ў выніку перамогу атрымаў Лукашэнка.

Пад кіраўніцтвам Пазняка напярэдадні рэферэндуму 1995 года дэпутаты апазіцыі БНФ абвясцілі галадоўку на знак пратэсту.

Зянон Пазняк быў вымушаны з’ехаць з Беларусі ў 1996 годзе, з таго часу жыве ў эміграцыі.