Праваслаўнага архіепіскапа Арцемія пахавалі ў Менску



Развітанне з архіепіскапам Арцеміем праходзіла з 23 красавіка па 12 гадзін 24 красавіка ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы Гародні.

Фота: church.by

Апоўдні 24 красавіка цела памерлага павязлі на Чыжоўскія могілкі ў Менску. У 15 гадзін прайшла памінальная літыя, пасля якой архіепіскапа Арцемія, паводле яго завяшчання, пахавалі побач з магіламі родных.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года архіепіскап Гарадзенскі і Ваўкавыскі Арцемій адкрыта асудзіў гвалт сілавікоў і беззаконне ўладаў у цэлым — адзіны з сонма архірэяў БПЦ. У чэрвені 2021 года Арцемія адправілі на спакой „на падставе стану здароўя”. Пасля ён заявіў журналістам, што яго адстаўка — палітычнае рашэнне. Ён памёр у ноч на 22 красавіка на 71-м годзе жыцця.