Беластоцкі драматычны тэатр імя Аляксандра Венгеркі паказаў на выходных спектакль “Уварванне” (абноўлена)



Супольны міжнародны праект на тэатральны конкурс. Спектакль «Уварванне» Беластоцкага драматычнага тэатра імя Аляксандра Венгеркі прайшоў адбор на нацыянальны конкурс інсцэніровак сучаснага польскага мастацтва. Арганізатары конкурсу – Тэатральны інстытут імя Збігнева Рашэўскага ды Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы. Гэта адзін з найбольш прэстыжных конкурсаў, які ладзіцца сярод тэатраў у Польшчы, заўважае намесніца дырэктара беластоцкага тэатра Мартына Занеўская і тлумачыць падрабязнасці.

Мы задаволены тым, што на гэтых выходных прымалі гасцей – тэатральных крытыкаў, якія адмыслова прыехалі ў Беласток, каб пабачыць нашу сцэнічную інтэрпрэтацыю твора, які быў напісаны адмыслова для нас. Маем надзею, што гэтым спектаклем зможам зацікавіць больш шырокае кола гледачоў, не толькі ў Беластоку.

Прэм’ера спектакля «Уварванне» рэжысёркі Тамары Труновай адбылася 3 снежня ў 2022 годзе ў Беластоку. У пастаноўцы на падставе тэксту Маліны Пшэслугі, які ствараўся адмыслова для гэтага праекту – граюць украінскія і польскія акторкі. Гэта гісторыя пра тое, як дзве ўкраінскія бежанкі знаходзяць часовы дом у Польшчы і перажываюць жахі сучаснай вайны.

***

Апошні сцэнічны паказ, але ў гэтым тэатральным сезоне. Беластоцкі драматычны тэатр імя Аляксандра Венгеркі паказаў на выходных спектакль “Уварванне”. Ён створаны супольна з украінскімі акцёрамі у рамках адмысловага праекту “Напрамак Украіна”. Праект планаваўся яшчэ да поўнамаштабнага ўварвання Расеі на тэрыторыю Украіны, але вайна змяніла планы і тэматыку спектаклю. Тут мы гаворым пра важнае сёння для нас. Гучала падчас паказаў ў Беластоку:

Вялікі дзякуй польскаму народу за тое, што нас падтрымліваеце, за тое, што ў гэтыя складаныя часы ідзеце з намі плячо ў плячо. Гэта наша магчымасць гаварыць: пра што нам баліць і на што мы спадзяемся. Дзякуй за патрымку. Слава Украіне!

Леся Журакоўская, украінская акторка тэатру, кіно, тэлебачання, і таксама я мастацкі кіраўнік і дырэктар тэатра драмы і камедыі «На левым беразе Дняпра»: Спектакль атрымаўся, таму што людзям хочацца глядзець зноў і зноў, і людзі не расчарованыя, таму што мы хочам гаварыць пра наш боль, пра нашу надзею.

У спектаклі занятыя тры ўкраінскія акцёркі з розных тэатраў і дзве польскія акцёркі з беластоцкага тэатра. Рэжысёр з Украіны Тамара Трунова распавядае, як цяжка асобам, пацярпелым ад вайны знайсці агульную мову з людзьмі, для якіх вайна далёка.

Беларускае Радыё Рацыя