На ўладальніка этнакрамы «Цудоўня» завялі крымінальную справу
Уладальнік этнакрамы „Цудоўня” Андрэй Несцяровіч не выйшаў на волю пасля адміністрацыйнага арышту. Па інфармацыі hrodna.life, яго затрымалі на трое сутак па крымінальным артыкуле. Па якой менавіта – невядома.

Несцяровіча затрымалі ў Гародні 14 красавіка і прызначылі яму 10 сутак адміністрацыйнага арышту па артыкуле аб распаўсюджванні экстрэмісцкіх матэрыялаў.