Аляксей Аўчыннікаў: Аварыя можа здарыцца ў любы час



26 красавіка 1986 году адбылася аварыя на Чарнобыльскай АЭС.

Эксперт экалагічнага руху Аляксей Аўчыннікаў лічыць, што беларусам, не трэба забывацца на гэту трагедыю:

Вельмі важна памятаць пра гэтую катастрофу, каб яна не паўтарылася. Цяпер мы жывём у такім свеце, калі гэта на жаль магчыма. Ядзерная энергетыка нікуды не знікла, на тэрыторыі Беларусі ўжо працуе Астравецкая АЭС. Як яна працуе, гэтага дакладна хіба не ведае ніхто. Вакол працы і стану гэтай АЭС існуе шмат чутак. На мой погляд, Чарнобыль павінен быць сімвалам таго, чым можа скончыцца любая аварыя.

Па яго словах, аварыя з ядзернай зброяй можа здарыцца ў любы момант:

Усё, што зараз звязана з атамнай энергетыкай, а таксама з ядзернай зброяй, можа паўтарыць аварыю. Мы не можам казаць, што краіна знаходзіцца ў тым стане, калі яна можа спакойна пачаць будаваць нейкія комплексы, якія змогуць выкарыстоўвацца для атамнай зброі. На мой погляд, атамная зброя – гэта тое, што недапушчальна ў сучасным свеце. Аварыя можа здарыцца ў любы час.

Эксперт упэўнены ў тым, што таксама трэба адсочваць сітуацыю, якая адбываецца ва Украіне, бо ёсць небяспека з усімі АЭС, якія ёсць у гэтай краіне.

Беларускае Радыё Рацыя