Батумі: Чарнобыльская трагедыя не павінна паўтарыцца
Больш за паўсотню ўздельнікаў з Беларусі і Украіны прыняло ўдзел у акцыі ў грузінскім Батумі, прысвечанай 37-ым угодкам Чарнобыльскай трагедыі.

Беларускі актывісты кажуць пра свой ўдзел у акцыі:
– Я, хоць і нарадзіўся ў 1987 годзе, але я добра памятаю гэтыя падзеі, дакладней вынікі тых падзей. У сувязі з тым што пабудавана ўжо Астравецкая АЭС, праблема Чарнобыля, атамнай энергетыкі ў Беларусі з’яўляецца дагэтуль актуальнай. Тым больш яна абвостраная яшчэ і тым, што атамная энергетыка будуецца на расейскіх тэхналогіях, а я ім не давяраю.
– Маем такую патрэбу, адчуваем, што гэта вельмі важна, што мы мусім быць тут зараз.
– Каб таксама ніколі гэта не паўтарылася з новай атамнай электрастанцыяй. Каб мы помнілі, што было тады.
Пасля выканання гімнаў Украіны, Грузіі і Беларусі на акцыі прамаўлялі прадстаўнікі беларускай і ўкраінскай дыяспары, а таксама узгадвалі захоп Энергадара і ўвядзенне ядзернай зброі ў Беларусь.









Беларускае Радыё Рацыя