Незалежнае выданне Ex-press.by вывелі з нацыянальнай даменнай зоны



У Беларусі яшчэ адно незалежнае выданне пазбавілі дамену by. Як стала вядома БАЖ, пазасудовым чынам пазбавілі прыналежнасці да нацыянальнай даменнай зоны рэгіянальны сайт Ex-press, які спецыялізуецца на навінах Барысава і Жодзіна.

У кастрычніку 2021 улады прызналі прадукцыю рэдакцыі «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Супрацоўнікі рэдакцыі неўзабаве пакінулі Беларусь. Паводле новага закону, цягам 7 дзён прадстаўнік рэдакцыі асабіста мусіў звярнуцца ў кантрольны орган з усімі неабходнымі дакументамі, якія сведчаць дадзеныя рэдакцыі. Аднак ніхто з рэдакцыі асабіста не з’явіўся з дакументамі ў Аператыўна-аналітычны цэнтр, і выданне пазбавілі дамену.