Зянон Пазьняк прачытаў лекцыю ў Беларускім Доме ў Варшаве
У Беларускім Доме ў Варшаве была прачытана лекцыя вядомым палітыкам, кіраўніком руху «Вольная Беларусь» Зянонам Пазьняком.

Лекцыя прысвечана Чарнобыльскай катастрофе, яе ўплыву на здароўе беларусаў і новай пагрозе ад атаму ў руках злачынцаў.
Гаворыць Зянон Пазьняк:
– Гэтыя злачынцы зрабілі наш народ закладнікамі Чарнобыля, а цяпер робяць закладнікамі расейскай вайны, сплаўляючы сюды атамную зброю. Адсюль можа быць ядзерны ўдар і ўдар па нас у адказ.
На лекцыі прысутнічала каля 100 чалавек. Сярод прыхільнікаў Зянона Станіслававіча было шмат моладзі. Доўжылася сустрэча больш чатырох гадзін. Прысутным было цікава, як высветлілася з іх адказаў для Радыё Рацыя:
– Пазьняк заўсёды мае рацыю. Трэба слухаць.
– Думаю, такую лекцыю варта слухаць штогод. Вельмі натхняе наведванне такіх мерапрыемстваў.
Можна было набыць кнігі Пазьняка. Чарга за аўтографам аўтара аказалася вельмі вялікай.



Беларускае Радыё Рацыя