У Менску судзяць дзіцячага паэта і выкладчыка Дзмітрыя Юртаева



Менскі гарадскі суд працягвае разгляд крымінальнай справы паэта і выкладчыка прыватнай школы «Смарт Скул» Дзмітрыя Юртаева. Яго вінавацяць у абразе Аляксандра Лукашэнкі і распальванні іншай сацыяльнай варожасці, піша «Вясна». Судовы працэс, пачаўся 14 красавіка.

Палітзняволены Дзмітрый Юртаеў быў затрыманы 21 верасня 2022 года супрацоўнікамі ГУБАЗіК. Выкладчыка прымусілі на камеру чытаць уласныя вершы і апраўдвацца: нібыта ён у жніўні 2020 года хадзіў на акцыі, пісаў допісы ў фэйсбуку і «Укантакце». Таксама ў праўладных каналах зʼявіліся скрыншоты з яго сацыяльных сетак з крытыкай дзеянняў уладаў.

У судзе Дзмітрый Юртаеў выглядаў падаўлена, прызнаў цалкам віну ва ўсіх прад’яўленых эпізодах і раскайваецца ў здзейсненым. Наступнае судовае пасяджэнне прызначанае на 28 красавіка.