28 красавіка адбудзецца суд над адным з пачынальнікаў беларускамоўнага ЖЖ



Пра затрыманне Івана Марозава стала вядома 9 студзеня. Тады паведамлялася, што мужчыне ставяць у віну ўдзел у пратэстах у 2020 годзе. А таксама відавочна жартаўлівы каментар пра тое, што ён атакаваў бы хаймарсамі спецназ, каб яны стаялі ў яго гаражы.

Праз два тыдні затрымалі і ягоную партнёрку Ганну Кавалёву. Цяпер іх абвінавачваюць паводле арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Суд над палітзняволенымі распачнецца заўтра, 28 красавіка, у судзе Першамайскага раёна Менска. Справу будзе весці суддзя Максім Трусевіч.

Адрас для падтрымкі: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Ганна Уладзіміраўна Кавалёва, Іван Уладзіміравіч Марозаў.

Вясна