Выйшаў на волю Андрэй Несцяровіч



Уладальнік гарадзенскай крамы «Цудоўня» выйшаў сёння, 27 красавіка, на волю, паведамляюць мясцовыя праваабаронцы. Агулам ён адбыў 13 сутак арышту. 

Андрэя Несцяровіча затрымалі 14 красавіка ў Гародні і судзілі па арт. 19.11 КаАП за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Спачатку яму далі 10 сутак, але пасля таго не выпусцілі.

Паведамлялася нават, што супраць Несцяровіча заведзена крымінальная справа, аднак канкрэтны артыкул не называўся. Але мужчыну выпусцілі пасля заканчэння трох сутак, якія людзей можна трымаць без новага суда.

Этна-краму «Цудоўня» Андрэй Несцяровіч заснаваў у 2015 годзе. Пасля выбараў 2020 года крама сутыкнулася са штрафамі і пазбаўленнем памяшкання.