Парламенцкая асамблея Рады Еўропы прызнала Лукашэнку датычным да дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей



Прапанову аб тым, каб разам з Пуціным у рэзалюцыі згадваўся і Лукашэнка, зрабіў украінскі дэпутат Вярхоўнай Рады Аляксей Ганчарэнка. Ён пра гэта і паведаміў у тэлеграме.

Важны момант, на думку Ганчарэнкі — тое, што з сённяшнім рашэнні ПАРЕ ў дачыненні да сітуацыі ўпершыню ўжыта слова «генацыд». 

Так, у рэзалюцыі адзначаецца, што згодна з нормамі міжнароднага права прымусовая дэпартацыя — гэта прыкмета генацыду, таму ўсе выпадкі павінны расследавацца, а ўсе датычныя панесці адказнасць.

Ганчарэнка прапанаваў дэлегатам ПАРЕ, каб адказнасць за гэтыя дзеянні разам з Пуціным і прадстаўнікамі расейскіх уладаў нёс і Лукашэнка, і ягоная прапанова была падтрыманая, гэта ўключана ў рэзалюцыю, паведамляе nn.by.