Надзея Белахвосцік: Такога засілля дзяржаўнай прапаганды ў Беларусі ніколі не было



Каманда партала Media IQ правяла анлайн-сустрэчу «Беларускія незалежныя СМІ сёння», каб абмеркаваць актуальныя пытанні сучаснай медыяпрактыкі ў Беларусі.

Асноўныя небяспечныя трэнды акрэсліла галоўны рэдактар партала  Media IQ Надзея Белахвосцік:

– З пачатку вайны 24 лютага быў яшчэ адзін этап для прапаганды. Яна амаль што злілася і стала паўтараць у шмат чым расейскую, што нічога не было. Нават у 2014 годзе, калі гэтая вайна і пачыналася, фактычна мы назіраем страту інфармацыйнага суверэнітэту. Але ёсць у нас адрозненне – прапаганда настойвае, што не, Беларусь не ўдзельнічае, што яна наадварот Украіну падтрымлівае, выратоўвае. Тое, што з тэрыторыі Беларусі былі нейкія абстрэлы і  ішлі войскі, гэтага нідзе ў дзяржаўнай прэсе не знойдзеце ўвогуле ніколі.

Паводле эксперта, у Беларусі цалкам знішчана поле для дзейнасці незалежных СМІ. Асноўная доля інфармацыі зараз прыпадае на дзяржаўныя сродкі і медыя, якія актыўна прапагандуюць альтэрнатыўнае бачанне свету, блізкае да афіцыйнай пазіцыі Расеі ва ўнутранай і знешняй палітыцы.

Беларускае Радыё Рацыя