Палітвязня асудзілі на тры гады „хатняй хіміі” па „народным” артыкуле



У судзе Кастрычніцкага раёна Менска асудзілі палітзняволенага Яўгена Эміліта паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Суддзя Іна Сівец прызначыла Яўгену тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу („хатняй хіміі”).

Яўген быў затрыманы 24 студзеня, праз 10 сутак яго перавялі ў СІЗА-1 на Валадарскага.

Вядома, што хлопец цікавіцца спортам, скончыў БНТУ, працаваў інжынерам.