Святлана Ціханоўская сустрэнецца з кіраўніцтвам Ірландыі



У царкве Святой Марыі дэмакратычнай лідарцы будзе ўручана Міжнародная прэмія міру Тыперэры за 2022 год. Запланаваныя сустрэчы з прэзідэнтам Ірландыі Майклам Хігінсам ды іншымі высокапастаўленымі палітыкамі, паведамляе @pozirkonline.

Аб прысуджэнні Ціханоўскай прэміі міру Тыперэры за 2022 год было абвешчана ў Міжнародны жаночы дзень (8 сакавіка). Ганаровы сакратар прэміі Марцін Куін сказаў, што гэта знак падтрымкі дэмакратыі і свабоды ў Беларусі.

Раней лаўрэатамі прэміі былі былы прэзідэнт ПАР Нэльсан Мандэла, сенатар Эдвард Кэнэдзі, пакістанская школьніца-праваабаронца Малала Юсуфзай, былы генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун і іншыя.