„Нью-Джэрсі” без Ягора Шаранговіча перамог „Рэйнджэрс”
У рамках 1/8 фіналу серыі Кубка Стэнлі (да чатырох перамог) „Нью-Джэрсі” без беларуса Ягора Шаранговіча перамог „Рэйнджэрс”.
-

Фота: hockey.by
Акрамя таго, адбыліся яшчэ два паядынкі. „Таронта” прайграла „Тампе» – 2:4. Лік у серыі – 3:2. „Вегас” абыграў «Вініпег” – 4:1. Вынік серыі таксама 4:1.
Галоўны трэнер „Металурга” расказаў аб планах па фармаванні каманды на новы сезон
Хакеісты „Металурга” прывезлі Кубак на Беларускі металургічны завод. У размове з журналістамі галоўны трэнер „Металурга” Дзмітрый Краўчанка падзяліўся планамі на новы сезон.
Хакеісты жлобінскага „Металурга” другі год запар сталі чэмпіёнамі. Перамога далася нялёгка. Дзмітрый Краўчанка адзначыў, што зараз надыходзіць адказны момант фармавання каманды на наступны сезон. „З кімсьці будзем працаваць у далейшым, з кімсьці давядзецца развітацца. Гэта важны момант стварэння баяздольнага рабочага калектыву”, – падкрэсліў ён.
Па словах галоўнага трэнера, заўсёды рады бачыць у складзе сярод гульцоў і жлабінчан. „Але, на жаль і да радасці адначасова, яны запатрабаваны ў лізе вышэй. Заўсёды з задавальненнем прыцягваем на зборы больш моладзі. Адбіраем, глядзім на іх, наколькі яны гатовы абараняць гонар горада, вобласці. „У любым выпадку будуць і выхаванцы Жлобінскай школы. Магчыма, гэта будзе працэнтаў 30”, – рэзюмаваў Краўчанка.
Футбалісты „Слуцка” і „Белшыны” адкрыюць шосты тур чэмпіянату Беларусі
Футбалісты „Слуцка” прымуць бабруйскую „Белшыну” ў стартавым матчы 6-га тура чэмпіянату Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі.
Абодва супернікі няўдала пачалі новы сезон і знаходзяцца ўнізе турнірнай табліцы. У слуцкай каманды 4 ачкі і 11-е месца, бабруйчане маюць усяго 2 заліковыя балы і знаходзяцца на 14-й пазіцыі, апярэджваючы толькі берасцейскае „Дынама”. У мінулым туры „Слуцк” прайграў на выездзе футбалістам „Смаргоні” 2:3, а „Белшына” ў сябе дома згуляла ўнічыю з мазырскай „Славіяй” 1:1.
Заўтра пройдуць яшчэ тры сустрэчы. Лідар першынства менскае „Дынама” згуляе ў Гародні з мясцовым „Нёманам”. У Мазыры „Славія” будзе супернічаць з жодзінскім „Тарпеда-БелАЗам”, а ў Барысаве БАТЭ сустрэнецца з футбалістамі „Смаргоні”.
Модрыч з-за траўмы можа прапусціць першы матч паўфіналу Лігі чэмпіёнаў супраць „Манчэстэр Сіці”
Паўабаронца мадрыдскага „Рэала” Лука Модрыч з-за пашкоджання рызыкуе прапусціць першы матч супраць „Манчэстэр Сіці” ў паўфінале Лігі чэмпіёнаў. Модрыч атрымаў разрыў падкаленнага сухажылля, з-за якога выбыў са складу на два тыдні. 37-гадовы паўабаронца дакладна не згуляе ў найбліжэйшых матчах „Прымеры” і фінале Кубка Караля супраць „Асасуны”. Акрамя таго, пад пытаннем удзел харвата ў першым матчы супраць „Манчэстэр Сіці” ў паўфінале Лігі чэмпіёнаў. Першая гульня пройдзе ў Мадрыдзе 9 траўня.
Беларускае Радыё Рацыя