Пластычнага хірурга Аляксея Дужага асудзілі да 2 гадоў «хіміі»
Аляксея Дужага затрымалі 14 лютага 2023 года наўпрост на працоўным месцы. Супраць яго завялі крымінальную справу паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак).

28 красавіка суддзя Савецкага раёна Менска Аляксандр Якунчыхін прызначыў пластычнаму хірургу два гады «хіміі» за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту ў 2020 годзе, паведамляе @belhalat_by.