У Беразіне апошнія месяцы адбываюцца затрыманні па палітычных матывах
З’явілася інфармацыя, што ў горадзе Беразіно, пачынаючы з сакавіка, адбываюцца затрыманні людзей, якія маюць дачыненне да пратэстаў. Людзей затрымліваюць на падставе некалі апублікаваных фотаздымках у сацсетках, а таксама проста па падазрэнні ў «нелаяльнасці да ўладаў». Затрыманні праводзіць менскі АМАП.

Як паведамляюць мясцовыя жыхары, ІЧУ Бярэзінскага РАУС пастаянна запоўнены затрыманымі па палітычных матывах. Людзям звычайна прысуджаюць 15 сутак арышту, а пры затрыманні запалохваюць крымінальнымі артыкуламі і запісваюць «пакаяльныя відэа».
Вясна