Як праходзіць падрыхтоўка да працы экскурсавода?



Міністэрства спорта і турызма паведаміла, што ў краіне налічваецца 1050 экскурсаводаў, гаворка пра ўжо атэставаных. Пры гэтым у 48-мі са 118–ці раёнаў краіны няма ніводнага свайго гіда. Таму ў ведамстве бачаць прэарытэтнай задачай – працягваць рыхтаваць новыя кадры.

Экскурсавод Таццяна Хвагіна, якая займаецца падрыхтоўкай новых спецыялістаў, адзначае, што вучоба пачынаецца з тэхналагічных нюансаў:

– Адна з праблем – гэта не веданне тэхналогіі і правіл, якія забяспечваюць камфортныя ўмовы для правядзення мерапрыемтва і бяспеку. Таму што гэта транспарт, гэта вуліца, гэта розныя сітуацыі. Не ўменне падзяліць гэтую экскурсію на кавалкі.

У Беларусі з новага года дзейнічаюць новыя правілы адносна экскурсійнай справы. Так атэставаным гідам не можа быць чалавек, які між іншага прыцягваўся да адказнасці па “палітычных” артыкулах.

Беларускае Радыё Рацыя, эксперт