Зянон Пазняк заклікае беларусаў на мітынг-пратэст супраць увядзення ядзернай зброі



Паводле кіраўніка руху «Вольная Беларусь» Зянона Пазняка, Пуцін з Лукашэнкам не палохаюць ядзернымі ўдарамі, яны развяжуць атамную вайну.

Калі ракеты з ядзернымі боегалоўкамі паляцяць з тэрыторыі Беларусі, наша краіна будзе знішчана, кажа Зянон Пазняк:

– Гэта тэма палітычная, тэма выжывання нашай нацыі больш небяспечная, чым Чарнобыль. Калі яна здарыцца, то катастрофа можа адбыцца незваротная. Краіну проста могуць зніштожыць.

Зянон Пазняк запрашае ўсіх беларусаў Варшавы сёння, 29 красавіка ў 16 гадзін да амбасады ЗША. Тут адбудзецца мітынг-пратэст супраць увядзення ў Беларусь ядзернай зброі з тэрыторыі Расеі.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя